СМИ о нас

english
»Праваслаўныя лічаць даклад Дзярждэпартамэнту ЗША "неаб'ектыўным"[чацьвер, 10 лістапада 2005, 19:21]
 
»“Камітэт па правах чалавека ААН падтрымаў беларускіх крышнаітаў" [10.10.2005]
 
»“ААН асудзiла беларускiя ўлады" [14 верасьня 2005]
 
»“Каму мы перашкаджаем?"
»На Беларусі завершылася перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднаньняў. Аднак, далёка ня ўсе арганізацыі здолелі яе прайсьці. Іхныя прадстаўнікі цьвердзяць пра перашкоды на гэтым шляху, створаныя новым беларускім заканадаўствам.
»Вынiкi перарэгiстрацыi рэлiгiйных грамадаў у Беларусi субота, [20 лiстапада 2004, 20:20]
»Цэнтральны суд Менску вынес папярэджаньне старшынi рэлiгiйнай суполкi [серада, 3 лiстапада 2004, 20:30]
»Менская суполка Мiжнароднага таварыства сьвядомасьцi Крышны не прайшла перарэгiстрацыi.
 
»Крышнаиты церпяць ад уладау.[2003-02-12]
»Новы закон аб рэлігіі надзвычай ускладніў дзейнасьць крышнаітаў [05/02/2003]
» Беларускім крышнаітам адмоўлена ў рэгістрацыі. [21 кастрычніка 2002 г.]
»У Беларусі працягваецца рэлігійны пераслед: беларускім суполкам Свядомасці Крышны незаконна і беспадстаўна адмовілі ў праве стварыць рэлігійнае аб’яднанне.
http://news.tut.by/124878.html

Шесть из семи действующих в стране общин кришнаитов прошли госперерегистрацию

22.12.2008, 17:34 Общество

Марат Горевой, БелаПАН

Прошли государственную перерегистрацию шесть из семи действующих в Беларуси религиозных общин Международного общества сознания Кришны. Об этом сообщил БелаПАН пресс-секретарь минской общины кришнаитов Сергей Малаховский. По его словам, община была перерегистрирована решением Минского горисполкома от 2 октября нынешнего года, то есть спустя шесть лет после принятия закона "О свободе совести и религиозных организациях". "С 2002 года наша община никак не могла пройти государственную перерегистрацию. Причем свой отказ чиновники мотивировали по-разному. Иногда это были ссылки на результаты проверок сотрудниками Министерства по чрезвычайным ситуациям и санитарно-эпидемиологических служб тех помещений в столице, где мы намеревались зарегистрировать юридический адрес религиозной организации. Порой чиновники по телефону так запугивали угрозой многочисленных проверок владельцев недвижимости, что те отказывались сдавать нам в аренду свои помещения", — отметил С.Малаховский. По его словам, община понесла большие финансовые потери из-за многократной смены помещений для регистрации юридического адреса, а также в связи с обращением в судебные инстанции, где верующие пытались оспорить решение городских властей об отказе в перерегистрации. Как сообщил С.Малаховский, минская община сознания Кришны, которая включает примерно тысячу прихожан, является крупнейшей в стране. Всего в Беларуси действуют семь общин кришнаитов, объединяющих около 3,5 тысячи верующих. "Шесть общин, расположенных во всех областных центрах, прошли государственную перерегистрацию. Лишь одна община — в Бобруйске (Могилевская область) — до сих пор не перерегистрирована", — сказал С.Малаховский. По его словам, согласно положениям закона "О свободе совести и религиозных организациях" религиозное объединение кришнаитов может быть создано лишь при наличии 10 зарегистрированных общин после 20 лет деятельности первой из них на территории страны.

http://news.tut.by/124878.html

Праваслаўныя лічаць даклад Дзярждэпартамэнту ЗША "неаб'ектыўным"

[ чацьвер, 10 лістапада 2005, 19:21]

Альгерд Невяроўскі, Менск

Прадстаўнікі буйных беларускіх канфэсіяў па-рознаму ацэньваюць даклад Дзярждэпартамэнту ЗША аб свабодзе рэлігіяў у Беларусі. Прадстаўнік праваслаўнай царквы лічыць гэтую справаздачу несправядлівай і неаб’ектыўнай. Каталікі, наадварот, мяркуюць, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША мае рацыю ў сваіх ацэнках.

Штогадовы даклад Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі аб стане свабоды рэлігіяў у сьвеце выклікаў вялікі рэзананс сярод прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсіяў Беларусі. Гаворыць супрацоўнік Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы па сувязях з грамадзкасьцю архімандрыт Аляксей Шынкевіч:

(Шынкевіч:) “Мы заўсёды лічым, што адносіны Дзярждэпартамэнту да Беларусі прадузятыя і неаб’ектыўныя. І мы ведаем, хто рыхтуе гэтыя матэрыялы. І мы памятаем, калі прымаўся закон “Аб свабодзе веравызнаньня”, які ціск быў зроблены на ўлады нашай рэспублікі і потым на царкву. Але калі закон быў прыняты, мы самі ўбачылі тое, што ён зусім не адрозьніваецца, а нават больш глыбокі й зьмястоўны, чым законы заходнеэўрапейскіх краінаў і ЗША. Пэўна ж, ёсьць некаторыя праблемы і цяжкасьці, але я лічу, што нашая дзяржава павінна адстойваць свае духоўныя і нацыянальныя інтарэсы”.

У курыі Менска-Магілёўскай каталіцкай дыяцэзіі камэнтаваць справаздачу Дзярждэпартамэнту адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што зь ёй яшчэ не азнаёміліся. А вось меркаваньне супрацоўніка каталіцкага выдавецтва “Рro Christo” Міколы Гракава:

(Гракаў:) “Працэс рэстытуцыі ідзе вельмі марудна. Мяне, як каталіка, гэта ня можа задавальняць. Я сам належу да парафіі, якой яе сьвятыня не належыць у поўным аб’ёме. А адносна перасьледу пратэстанцкіх грамадаў, я проста падтрымліваю нашага манаха-дамініканіна Пятра Рудкоўскага, які выказаўся пра гэта на старонках прэсы. Гаворка ішла пра атэістычны рэванш. Ён бачыць у гэтым сымптом таго, што чыноўнікі ўвогуле баяцца рэлігіі яшчэ з савецкіх часоў. Уціск пачаўся з пратэстанцкіх супольнасьцяў, але, напэўна, гэта проста праява гэтай неталерантнасьці — увогуле да рэлігіяў і рэлігійных супольнасьцяў”.

У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША нямала месца нададзена лёсу супольнасьці крышнаітаў, якім беларускія ўлады адмовілі ў рэгістрацыі. Даклад камэнтуе прадстаўнік менскай суполкі крышнаітаў па сувязях з грамадзкасьцю Сяргей Малахоўскі:

(Шйамарупа дас:) “Што тычыцца нашых рэлігійных арганізацыяў, абшчынаў
сьвядомасьці Крышны, то тут напісана, я б сказаў, мякка і мала. Мы ад гэтай дзяржавы, акрамя несправядлівасьці, нічога ня бачылі. І тое, што дзяржава ў сваёй рэлігійнай палітыцы робіць ухіл на тое, каб разьвіваўся толькі адзін рэлігійны кірунак, не прывядзе ні да чаго добрага. У выніку гэта прывядзе да нейкага выбуху”.

Radio Free Europe / Radio Liberty © 2005 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.

 


 

Камітэт па правах чалавека ААН падтрымаў беларускіх крышнаітаў

[10.10.2005]

Аляксандра Рагажынская

26 ліпеня 2005 года Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу двух грамадзян Рэспублікі Беларусь сп. Сяргея Малахоўскага ды сп. Аляксандра Пікуля № 1207/2003 на дзейнасць дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Заяўнікі – прадстаўнікі адной з 7 дзеючых на тэрыторыі краіны суполак крышнаіцкага напрамку – лічаць, што дзейнасць дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь па рэгістрацыі (у дадзеным выпадку – нерэгістрацыі) гэтых суполак у якасці рэлігійнага аб’яднання парушае нормы, замацаваныя ў параграфах 1 і 3 артыкула 18 і параграфах 1 і 2 артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

2 жніўня 2002 Камітэт па рэлігіях і нацыянальнасцях Рэспублікі Беларусь пасля разгляду заявы сп. Малахоўскага і сп. Пікуля адмовіў у рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання крышнаіцкага напрамку на падставе адсутнасці зарэгістраванай юрыдычнай адрэсы, якая мусіць існаваць у супольнасці рэлігійных грамадаў, бо прызнаў несапраўднай юрыдычную адрэсу, якая была замацаваная за суполкамі Менскім гарадскім выканаўчым камітэтам, бо памяшканні не адпавядалі нормам жыллёвага заканадаўства (нормы па санітарнай і пажарнай бяспецы). Усе скаргі сп. Малахоўскага і сп. Пікуля ў судовыя ўстановы краіны наконт дзейнасці Камітэта па рэлігіях і нацыянальнасцях Рэспублікі Беларусь былі адхіленыя. Акрамя таго, 31 кастрычніка 2002 былі ўхваленыя папраўкі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, якія прадугледжваюць у якасці неабходнай падставы для рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання адпаведную колькасць суполак, якія яе складаюць (не менш за 10), і тэрмін існавання на тэрыторыі краіны хаця б адной з іх ( не менш за 20 гадоў).

Такім чынам, сп. Малахоўскі і сп. Пікуль разам з іншымі вернікамі 7 крышнаіцкіх грамадаў Беларусі былі пазбаўленыя магчымасці ствараць духоўныя адукацыйныя ўстановы, манастыры і місіі, запрашаць прадстаўнікоў замежных суполак, бо гэткімі правамі карыстаюцца толькі рэлігійныя аб’яднанні (арт. 15 Закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”). На думку заяўнікоў, патрабаванні да рэлігійнага аб’яднання, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уяўляюць сабой незаконныя абмежаванні права заяўнікоў на спавяданне сваёй рэлігіі і свабоду аб’яднання. Той факт, што безвыніковы працэс па рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання доўжыўся 2 гады, з’яўляецца пацверджаннем дыскрымінацыйнай палітыкі дзяржавы ў дачыненьні да рэлігійных меншасцяў.

Рэспубліка Беларусь у якасці адказніка па скарзе адмаўляе ў наяўнасці парушэнняў артыкулаў 18 і 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дзейнасць Камітэта па рэлігіях і нацыянальнасцях Рэспублікі Беларусь, а таксама судовых установаў краіны ёсць правамоцнай, у рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання было адмоўлена на падставе адсутнасці ў рэлігійных суполак юрыдычнай адрэсы, якая б адпавядала спецыяльным патрабаванням, якія існуюць для правядзення калектыўных мерапрыемстваў рэлігійнага характару – рэлігійныя цырымоніі, рытуалы і г.д.

Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу сп. Малахоўскага ды сп. Пікуля, азнаёміўся з заявамі абодвух бакоў і па сутнасці справы вырашыў наступнае:

1. Артыкул 18 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах не дазваляе абмяжоўваць свабоду думкі і сумлення ці свабоду па ўласным выбары абіраць пэўную рэлігію. З іншага боку, права на свабоду спавядання рэлігіі можа падлягаць пэўным абмежаванням, але толькі калі гэта прадугледжваецца законам ці неабходна для захавання грамадскай бяспекі, парадку, здароў’я ці падставовых правоў і свабодаў іншых. Умова, па якой права рэлігійнага аб’яднання на ажыццяўленне сваёй дзейнасці залежыць ад наяўнасці памяшкання, якое павінна адпавядаць патрабаванням грамадскага здароў’я і бяспекі, ёсьць абмежаваннем, якое неабходна для захавання грамадскай бяспекі. Аднак незразумела, чаму дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь звязваюць рэгістрацыю рэлігійнага аб’яднання з фактам наяўнасці памяшкання, якое адпавядае не толькі нормам санітарнага і пажарнага характару, але і спецыяльным патрабаванням, якія існуюць для правядзення калектыўных мерапрыемстваў рэлігійнага характару. На думку Камітэта, памяшканні, прыдатныя для такіх мерапрыемстваў, могуць быць набытыя заяўнікамі і пасля рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання.

2. Улічваючы наступствы адмовы ў рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання (немагчымасць ствараць духоўныя адукацыйныя ўстановы, манастыры і місіі, запрашаць прадстаўнікоў замежных грамадаў), Камітэт па правах чалавека вырашыў, што адмаўленне ў рэгістрацыі ёсьць, паводле параграфаў 1 і 3 артыкула 18, неадпаведным абмежаваннем правоў заяўнікоў на спавяданне сваёй рэлігіі. Такім чынам, правы сп. Малахоўскага і сп. Пікуля, замацаваныя параграфам 1 артыкула 18 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

3. На падставе выкладзеннага вышэй, Камітэт па правах чалавека адмовіўся разглядаць скаргу заяўнікоў на парушэнне іх правоў, замацаваных артыкулам 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Паколькі Рэспубліка Беларусь прызнае кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека вызначаць, ці існуюць парушэнні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама нясе абавязак забяспечваць асобам, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі ці пад яе юрысдыкцыяй усе правы, прадугледжанныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Рэспубліка Беларусь павінна ў 90-дзённы тэрмін праінфармаваць пра захады, якія былі зроблены на падставе рашэння Камітэту.

Падрыхтавала Аляксандра Рагажынская на падставе рашэння 84-й сэсіі Камітэту па правах чалавека ААН (11-29 ліпеня, 2005 г.)


ААН асудзiла беларускiя ўлады

[14 верасьня 2005]:

Камiтэт ААН па правах чалавека прыняў рашэньне па скарзе заснавальнiкаў Рэлiгiйнага аб'яднаньня "Сьвядомасьцi Крышны" Сяргея Малахоўскага i Аляксандра Пiкуля. Мiжнародны квазiсудовы орган прызнаў, што адмова ў рэгiстрацыi гэтай рэлiгiйнай арганiзацыi, зьдзейсьненая беларускiмi ўладамi ў 2002 годзе, зьяўляецца парушэньнем падпiсанага Беларусьсю Мiжнароднага пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах. Гэта першае рашэньне Камiтэту па правах чалавека ААН, якое датычыць абмежаваньня свабоды веравызнаньня ў Беларусi.

У адпаведнасьцi з рашэньнем 1207/2003, прынятым Камiтэтам па правах чалавека ААН 23 жнiўня 2005 г., Рэспублiка Беларусь парушыла правы заснавальнiкаў Менскай суполкi "Сьвядомасьцi Крышны", абароненыя артыкулам 18 Мiжнароднага пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах. Згодна з гэтым артыкулам, кожны чалавек мае права на свабоду думкi, сумленьня i рэлiгii.
Гэтае права ўключае ў сябе свабоду мець альбо практыкаваць рэлiгiю, альбо перакананьнi як адзiнаасобна, гэтак i супольна з iншымi людзьмi, публiчным альбо прыватным чынам, з адпраўленьнем культу, выкананьнем рэлiгiйных абрадаў i навучаньнем. Гэтая свабода падлягае толькi тым абмежаваньням, якiя ўсталяваныя законам i неабходныя для аховы грамадзкай бясьпекi, парадку, здароўя i маралi, а таксама правоў i свабодаў iншых асобаў. Усялякае iншае абмежаваньне рэлiгiйнай свабоды ёсьць недапушчальным.

Беларускае заканадаўства падзялае рэлiгiйныя арганiзацыi на аб'яднаньнi i суполкi. Аб'яднаньнi, для стварэньня якiх патрабуецца наяўнасьць 10 суполак са стажам дзейнасьцi 20 гадоў, валодаюць значна большымi правамi, чым простыя суполкi.
Так, суполкi, якiя ня здолелi зарэгiстраваць аб'яднаньне, ня маюць права ажыцьцяўляць адукацыйную дзейнасьць, запрашаць сьвятароў з-за мяжы, друкаваць выданьнi. Заяўляльнiкi скардзiлiся ў Камiтэт ААН па правах чалавека на тое, што iм было адмоўлена ў стварэньнi рэлiгiйнага аб'яднаньня - на дадзены момант канфэсiя вайшнаваў (якiя вызнаюць бога Крышну) мае толькi юрыдычны статус суполкi. Камiтэт ААН па правах чалавека таксама прызнаў, што адсутнасьць рэлiгiйнага аб'яднаньня крышнаiтаў не павiнна служыць перашкодай для ажыцьцяўленьня iмi адукацыйнай дзейнасьцi.

Акрамя таго, заяўляльнiкi абскарджвалi тую падставу, якая была пакладзеная ў аснову адмовы ў рэгiстрацыi. Справа ў тым, што аб'яднаньне iмкнулася зарэгiстравацца па юрыдычным адрасе ў прыватным доме. На дадзены момант праблема юрыдычных адрасоў ёсьць перашкодай для рэгiстрацыi шматлiкiх рэлiгiйных групаў, няўрадавых арганiзацыяў, палiтычных партыяў. Камiтэт па правах чалавека прызнаў, што неадпаведнасьць памяшканьня нейкiм санiтарна-тэхнiчным нарматывам ня можа быць падставай для адмовы ў рэгiстрацыi рэлiгiйнай арганiзацыi па гэтым юрыдычным адрасе, нават калi ён разьмешчаны ў жылым памяшканьнi. Камiтэт адзначае, што тлумачэньне нормаў Жыльлёвага кодэксу пра забарону выкарыстаньня жылых памяшканьняў для рэлiгiйных патрэбаў парушае правы чалавека i ня можа быць падставай для абмежаваньня рэлiгiйнай дзейнасьцi.

Рашэньне камэнтуе праваабаронца Юрый Чавусаў: "Я бы назваў гэтае рашэньне выключна важным. Ягонае значэньне ня толькi ў тым, што даецца належная ацэнка антыправавой сыстэме, усталяванай рэпрэсiўным Законам аб веравызнаньнях 2002 году. Гэтае рашэньне назвычай каштоўнае сваёй актуальнасьцю - яно мае характар "хуткай дапамогi" беларусам з боку мiжнароднай супольнасьцi. Бо менавiта цяпер мы назiраем барацьбу вернiкаў пратэстанцкай канфэсii за свае культавыя будынкi, за права практыкаваць сваю рэлiгiю незалежна ад жаданьня ўладаў i пазыцыi камунальных службаў у справе культавых будынкаў". Цяпер беларускi ўрад мусiць тэрмiнова апублiкаваць згаданае рашэньне Камiтэту ААН па правах чалавека ў афiцыйнай прэсе, а таксама прыняць захады па выпраўленьнi становiшча з правамi заяўляльнiкаў. Пра гэта ён абавязаны ў 90-дзённы тэрмiн з моманту прыняцьця рашэньня паведамiць у Камiтэт.

Акрамя рашэньня па сутнасьцi скаргi, Камiтэт па правах чалавека даў агульную ацэнку беларускаму заканадаўству ў справе рэлiгii. Ня маючы фармальных падставаў для разгляду шэрагу антыправавых нормаў (у тым лiку славутага 20-цiгадовага цэнзу), сябры Камiтэту адзначаюць iх антыправавы характар i па-сутнасьцi заахвочваюць грамадзянаў Беларусi баранiць свае правы шляхам зваротаў у мiжнародныя праваабрончыя iнстанцыi.

"З улiкам выкладзенай у рашэньнi ацэнкi i наяўнай беларускай рэчаiснасьцi варта чакаць сапраўднай хвалi скаргаў у Камiтэт ААН па практыцы парушэньня Рэспублiкай Беларусь свабодаў вернiкаў, - кажа Ю. Чавусаў. - Фактычна, дадзеная справа разбурае ўсю сыстэму рэлiгiйнага прыгнёту ў Беларусi - прынамсi, зь яе канчаткова зьнятая маска "дэмакратычнасьцi" i "законнасьцi".
Цяпер вiдавочна, што мы маем справу з рэлiгiйным перасьледам у чыстым выглядзе. Тое, што пад гэты перасьлед напiсаны адмысловы закон, не зьмяняе ягонага антызаконнага характару".

Цяпер застаецца чакаць рэакцыi беларускага ўраду на сэнсацыйнае рашэньне Камiтэту ААН.

Аляксандар Гарай
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганiзацыяў
http://www.belngo.info/cgi-bin/i.pl?id=1110


“Каму мы перашкаджаем?

Мiжнародная суполка Сьвядомасьцi Крышны ў Беларусi апынулася пад пагрозай лiквiдацыi. Менскi гарадзкi суд адмовiў вернiкам у iх просьбе аб перарэгiстрацыi.Крышнаiты ў судзе намагалiся даказаць, што выканалi ўсе неабходныя працэдуры для перарэгiстрацыi суполкi. Яны паказалi стос адмоўных адказаў наконт юрыдычнага адрасу i шэраг пастановаў суду, паводле якiх заплацiлi штрафы розным установам. У судовай залi не аднойчы гучалi
вытрымкi з новага закону аб веравызнаньнi, грамадзянскага i адмiнiстрацыйнага кодэксаў. Старшыня суполкi Сяргей Малахоўскi згадаў, што да прыняцьця новага закону аб рэлiгii праблемаў не было. У сваёй прамове ён задаў рытарычнае пытаньне: “Каму мы сталi перашкаджаць?”

Крышнаiты за тры днi сабралi больш за 4 тысячы подпiсаў у сваю абарону. Напрыканцы сваёй прамовы Сяргей Малахоўскi працытаваў сьвятое пiсаньне “Бхагавад-Гiта”: “Калi непахiсныя законы Бога ўваходзяць у супярэчнасьць з законамi дзяржавы, якiя хутка мяняюцца, то такая дзяржава церпiць крах”. Сяргей Малахоўскi заявiў Радыё Свабода:

(Шйамарупа дас: ) “Дзяржава пачынае прыводзiць дзейнасьць суполак у адпаведнасьць з законам. Суполкi, якiя раней мелi юрыдычныя адрасы ў прыватных дамах, цяпер пазбаўленыя права зьбiрацца там i ладзiць набажэнства. Частка вернiкаў пагаджаецца адмовiцца ад храму i зарэгiстравацца ў нейкiм маленькiм памяшканьнi, дзе будзе знаходзiцца адмiнiстрацыя, iншыя вернiкi не пагаджаюцца. Але такiм чынам адбываецца раскол. Мы разумеем, што гэта той жа прынцып — падзяляй i ўладар. Натуральна, дзяржава хоча мець падкантрольную сабе суполку. Мы не абвiнавачваем праваслаўную царкву ў тым, што яна хоча мець манаполiю на Бога. Але дзяржава штурхае яе да такiх дзеяньняў”.

Гарадзкi суд пакiнуў у сiле рашэньне Менгарвыканкаму пазбавiць рэгiстрацыi Мiжнародную суполку Сьвядомасьцi Крышны ў Беларусi.

  Любоў Лунёва, Менск

www.svaboda.org о Сознании Кришны в Минске

Вверх


На Беларусі завершылася перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднаньняў. Аднак, далёка ня ўсе арганізацыі здолелі яе прайсьці. Іхныя прадстаўнікі цьвердзяць пра перашкоды на гэтым шляху, створаныя новым беларускім заканадаўствам.

[07.12.2004]

А.Хмяльніцкі

Паводле зьменаў, унесеных два гады таму ў Закон аб свабодзе веравызнаньня й рэлігійных арганізацыях, усе рэлігійныя аб'яднаньні на Беларусі павінныя былі прайсьці перарэгістрацыю. Чыноўнікі Камітэта ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў Беларусі паведамілі пра амаль што завяршэньне гэтай працэдуры. Гэтак, былі перарэгістраваныя 99% усіх арганізацый розных канфэсій – іх агулаь амаль 2800. Яшчэ 84 абшчыны падалі дакумэнты аб іхнай ліквідацыі як юрыдычнай асобы. У адносінах 22 рэлігійных абшчынаў перарэгістрацыя не завершаная – гэтак гучыць афіцыйная фармулёўка. Гэта значыць, што падчас памянёнай працэдуры яны сутыкнуліся з праблемамі.

Адной зь іх ёсьць патрабаваньне юрыдычнага адрасу. Паводле беларускага заканадаўства, юрыдычны адрас нельга разьмяшчаць ў жылой кватэры. У прыватнасьці, з такой праблемай сутыкнулася Абшчына сьвядомасьці Крышны, - апавядае яе старшыня Сяргей Малахоўскі.

С.М.: - Многія рэлігійныя аб'яднаньні ў якасьці адзінага месца, дзе яны могуць разьмясьціцца, маюць такія прыватныя жылыя дамы. У сярэдзіне 80-ых – пачатку 90-ых негалосна было дазволена набываць іх вернікам і зьбірацца абшчынамі. Падчас перарэгістрацыі стаўленьне дзяржавы да гэтага пытаньня зьмянілася. І хоць артыкул 8 новага закону гэта дазваляе, але ў асноўным, былі адмовы. Тады рэлігійныя аб'яднаньні адмаўляліся ад таго памяшканьня, якім валодалі дзесяць гадоў і плаціць за арэнду іншага памяшканьня, што складае ў Менску да 300 даляраў.

Як паведаміў С.Малахоўскі, мясцовыя ўлады адмовамі адказвалі на просьбы прадставіць памяшканьне для богаслужбаў. Абшчына патрапіла ў тупіковую сітуацыю: свайго памяшканьня пазбавілася, а новога ўлады не даюць.

Гэтую сітуацыю паспрабаваў пракаментаваць Аляксандар Калінаў, начальнік аддзелу ў справах рэлігій Камітэта ў справах рэлігій і ніцыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў Беларусі.

А.К.: - Правядзеньне богаслужбаў у непрыдатных памяшканьнях заходзіцца ў кампетэнцыі мясцовага выканкаму. І кожны выпадак вырашаецца асобна – як гэтага патрабуе закон “Аб мітынгах, шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньнях”, які распаўсюджваецца і на рэлігійныя арганізацыі ў частцы правядзеньня рэлігійных мерапрыемстваў у непрыдатных памяшканьнях ці пад адкрытым небам. Таму з юрыдычнымі адрэсамі пытаньне вырашанае, а выпадак з Абшчынай сьвядомасьці Крышны будзе разглядацца на ўзроўні Менгарвыканкаму.

Падобную праблему мае і Абшчына хрысьціян поўнага евангельля “Новае жыцьцё”. Яна набыла зямельны ўчастак з кароўнікам на ўскрайку сталіцы, які плянавала рэканструяваць для правядзеньня сваіх мерапрыемстваў. Аднак па гэтым адрасе абшчыну рэгістраваць адмаўляюцца, а дамову аб куплі-продажу хочуць скасаваць.

Начальнік аддзелу ў справах рэлігій гэтак каментуе сітуацыю.

А.К.: - Яны набылі гэты будынак для прамога прызначэньня – маліцца. Але зарэгістраваць арганізацыю на месцы кароўніка - Менгарвыканкам сумняецца, што гэта можна зрабіць. Ёсьць нейкія маральныя аспэкты: калі арганізацыя набывае будынак, там яна будзе праводзіць мерапрыемствы. Але рэлігійная дзейнасьць і гадаваньне кароў ці іншых жывёлаў – гэта зусім іншыя рэчы. Таму ім рэкамэндавалі знайсьці іншы юрыдычны адрас, каб прайсьці перарэгістрацыю.

Зразумела, што памянёныя выпадкі – выключэньні. Але нават яны кідаюць адмоўны адбітак на стаўленьне дзяржавы да свабоды веравызнаньня ейных грамадзян. Да прыкладу: тая ж Абшчына сьвядомасьці Крышны была перарэгістраваная толькі па рашэньні суду, што абавязаў гэта зрабіць Камітэт у правах рэлігій.

www.racyja.of.by

Вверх


Вынiкi перарэгiстрацыi рэлiгiйных грамадаў у Беларусi

[субота, 20 лiстапада 2004, 20:20]
Удзел у абмеркаваньнi бяруць аналiтык Радыё Свабода ў Менску Валер Карбалевiч i экспэрт нашага Радыё ў Празе Кастусь Бандарук.

(Сяргей Абламейка: ) "Ад 16 лiстапада 2002 году ў Беларусi дзейнiчае новая рэдакцыя закону "Аб свабодзе сумленьня й рэлiгiйных арганiзацыях". Спэцыялiсты з розных краiнаў назвалi яго антыдэмакратычным i дыскрымiнацыйным у адносiнах да некаторых канфэсiяў, а ягонаму прыняцьцю папярэднiчалi шматлiкiя акцыi пратэсту вернiкаў. Найбольшыя хваляваньнi выказвалi пратэстанты. Новы закон рэзка крытыкаваўся i ў справаздачах Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб выкананьнi ў сьвеце рэлiгiйных свабодаў. Паводле новай рэдакцыi закону, цягам двух гадоў ад часу яго прыняцьця ўсе рэлiгiйныя суполкi павiнны былi прайсьцi перарэгiстрацыю. I вось 16 лiстапада сёлета перарэгiстрацыя скончылася, а вынiкi яе аказалiся даволi нечаканыя - практычна ўсе цэрквы, у тым лiку i пратэстанцкiя, прайшлi перарэгiстрацыю без адчувальных стратаў.

Сёньня мы абмяркуем вынiкi перарэгiстрацыi рэлiгiйных грамадаў. Але напачатку паслухаем рэпартаж Альгерда Невяроўскага пра заканчэньне перарэгiстрацыi рэлiгiйных суполак".

(Альгерд Невяроўскi: ) "Пра вынiкi перарэгiстрацыi я папрасiў апавесьцi начальнiка аддзелу рэгiстрацыi Дзяржкамiтэту ў справах рэлiгiяў i нацыянальнасьцяў Аляксандра Калiнава".

(Калiнаў: ) "99, ну трохi больш, 99,2 % усiх грамадаў, якiя павiнны былi прайсьцi перарэгiстрацыю. Але 83 рэлiгiйныя арганiзацыi лiквiдуюцца. Лiквiдуюць самi заснавальнiкi, альбо яны рэарганiзоўваюцца. У прыватнасьцi, у Беларускай
праваслаўнай царкве 11 прыходаў лiквiдаваныя альбо рэарганiзаваныя. Прынятае такое самае рашэньне што да 4 рымска-каталiцкiх парафiяў. Але гэтыя рашэньнi прымаюцца епархiямi".

(Невяроўскi: ) "Прадстаўнiк Дзяржкамiтэту ў справах рэлiгiяў i нацыянальнасьцяў таксама сказаў, што не прайшлi перарэгiстрацыi каля двух дзесяткаў пратэстанцкiх, пераважна вясковых грамадаў - з-за сваёй малалюднасьцi. Ёсьць вёскi, дзе ў суполках засталiся 3-4 вернiкi, а закон вымагае, каб у грамадзе было ня менш за 20 сяброў. Гэтыя зьвесткi таксама пацьвердзiлi прэсавы сакратар грамадзкага iнфармацыйнага цэнтру "Свабода сумленьня" Станiслаў Акiнчыц i генэральны сакратар Саюзу эвангельскiх хрысьцiянаў-баптыстаў Вiктар Круцько.

Эпiскап Саюзу хрысьцiянаў веры эвангельскай Сяргей Хомiч з гэтай iнфармацыяй таксама згодны, але з пэўнымi агаворкамi:"

(Хомiч: ) "Спачатку былi вялiкiя цяжкасьцi, мясцовыя ўлады стваралi вельмi шмат праблемаў падчас перарэгiстрацыi. I мы ўжо схiлялiся да таго, каб заняць пазыцыю непрыманьня гэтых умоваў. Але потым камiтэт паспрыяў, i на мясцовым узроўнi пытаньнi былi вырашаныя. Так што фактычна ўсе нашыя грамады, якiя маглi, прайшлi перарэгiстрацыю".

(Невяроўскi: ) "Кiраўнiкi пратэстанцкiх дэнамiнацыяў лiчаць, што ўлады вырашылi не абвастраць сытуацыi ў сфэры рэлiгiйных дачыненьняў, таму вынiк перарэгiстрацыi менавiта такi.

Але ёсьць i тыя рэлiгiйныя грамады, што сур'ёзна пацярпелi ў вынiку перарэгiстрацыi. Гэтак, улады адмовiлi ў перарэгiстрацыi менскай i бабруйскай грамадам Таварыства сьвядомасьцi Крышны - на той падставе, што iх храмы не адпавядаюць пажарным i санiтарным нормам.

Адмiнiстрацыя Маскоўскага раёну Менску на той жа падставе не зарэгiстравала юрыдычнага адрасу эвангельскай царквы "Новае жыцьцё". Пакуль невядома, цi пройдзе яна перарэгiстрацыю, хаця й аб'ядноўвае каля 700 вернiкаў. Адмаўляюцца мяняць свой статут у адпаведнасьцi з новым законам аб свабодзе сумленьня 4 баптысцкiя грамады зь Берасьцейшчыны. Зьявiлiся праблемы i ў Эвангелiчнай рэфармаванай царквы Менску. Апавядае актывiст гэтай царквы Ўладзiмер Мацкевiч:"

(Мацкевiч: ) "Мне тэлефануе юрыст той фiрмы, у якой мы атрымоўваем юрыдычную адрэсу i арэнду пад рэгiстрацыю нашай царквы, i кажа, што нейкая афiцыйная асоба тэлефануе iх кiраўнiцтву i патрабуе, каб яны адмовiлi нам у арэндзе, таму што, маўляў, трэба ўзгадняць такiя рэчы, калi яны здаюць у арэнду царкве памяшканьне. Распавялi кiраўнiцтву, што гэта сэкта, што гэта людзi, якiя гвалцяць дзяцей i ўвогуле займаюцца вельмi бруднымi страшэннымi рэчамi".

(Невяроўскi: ) "Прадстаўнiкi пратэстанцкiх цэркваў гавораць, што, нягледзячы на пройдзеную перарэгiстрацыю, яны ня спыняць сваiх намаганьняў для зьмены закону аб свабодзе сумленьня. Асаблiва недэмакратычнымi яны лiчаць патрабаваньнi аб 20 сяброх-заснавальнiках царквы цi грамады, забарону на набажэнствы ў прыватных будынках i перашкоды дзейнасьцi ў Беларусi замежных прапаведнiкаў".

(Абламейка: ) "Вось такiя даволi нечаканыя вынiкi перарэгiстрацыi - усе чакалi горшага, а атрымалася, што амаль усе грамады зарэгiстравалiся. Я нагадаю слухачам, што ўдзел у сёньняшнiм выпуску Сымбаля Веры бяруць аналiтык Радыё Свабода ў Менску Валер Карбалевiч i экспэрт нашага Радыё ў Празе Кастусь Бандарук. I маё першае пытаньне - як бы вы ацанiлi вынiкi двухгадовае кампанii па перарэгiстрацыi рэлiгiйных грамадаў? Калi ласка, Кастусь Бандарук".

(Кастусь Бандарук: ) "Я ацэньваю гэтыя вынiкi вельмi станоўча, бо калi паверыць у гэтыя лiчбы, якiя мы чулi, у тое, што перарэгiстрацыю прайшлi пасьпяхова больш за 90% - гэта значыць, вельмi добры вынiк, бо сапраўды, калi толькi
некалькi грамадаў не былi перарэгiстраваныя, дык прычыны тут бываюць вельмi-вельмi розныя: напрыклад, нейкая, скажам, адмiнiстратыўная зьмена межаў, нейкае аб'яднаньне цi нейкiя iншыя прычыны, так што, не ўваходзячы ў нюансы, можна сказаць, што гэта вынiк абсалютна дасканалы".

(Абламейка: ) "Валер Карбалевiч, што б Вы сказалi пра вынiкi перарэгiстрацыi, якiя нечакана аказалiся даволi станоўчыя?"

(Валер Карбалевiч: ) "Сапраўды, перарэгiстрацыя прайшла лепш чым можна было чакаць. Тыя небясьпекi й пагрозы, якiя выказвалiся падчас абмеркаваньня й прыняцьця закону, у асноўным ня спраўдзiлiся. Найбольшую занепакоенасьць выказвалi пратэстанты, але i iх не перарэгiстравалi толькi лiчаныя грамады. Мне падаецца, што сытуацыя зь перарэгiстрацыяй яшчэ раз пацьвярджае, што ў нас правiць ня толькi закон, але i ягоная практычная рэалiзацыя, альбо, як кажуць юрысты, права прымяненьня. Шмат залежыць ад мясцовых уладаў, ад каманды, якую
яны атрымалi, i трэба меркаваць, што нейкай такой жорсткай каманды не было, i палiтычнай кампанii супраць рэлiгiйных меншасьцяў таксама ў дзяржаўных СМI не было, таму i мясцовыя ўлады паставiлiся даволi лаяльна да перарэгiстрацыi ўсiх грамадаў, усiх канфэсiяў".

(Абламейка: ) "Апошнiя некалькi гадоў Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваiх штогадовых справаздачах аб датрыманьнi рэлiгiйных свабодаў у сьвеце раз за разам прысьвячаў Беларусi асобны разьдзелы. У гэтых разьдзелах рэзка крытыкавалiся многiя захады беларускiх уладаў у дачыненьнi да некаторых цэркваў. Цi можна лiчыць адносна пасьпяховае праходжаньне перарэгiстрацыi большасьцю цэркваў Беларусi нейкай рэакцыяй беларускiх уладаў на гэтую крытыку? Або гэта быў адказ уладаў на пратэсты беларускага грамадзтва? Кастусь Бандарук".

(Бандарук: ) "Мне падаецца, што ў нiякiм разе гэта не рэакцыя на крытыку з боку мiжнародных арганiзацыяў. Рэакцыi з боку беларускiх уладаў цi з боку Лукашэнкi на гэтую крытыку не было. Не выглядае, што i цяпер яны вельмi перанялiся крытыкай з-за мяжы. Хутчэй гэта якраз iнiцыятыва зьнiзу, вынiк пратэстаў з боку самога беларускага грамадзтва, гэта значыць, прадстаўнiкоў некаторых канфэсiяў".

(Абламейка: ) "Ваша думка, Валер Карбалевiч?"

(Карбалевiч: ) "Я таксама думаю, што цiск ня стаў моцным чыньнiкам, якi паўплываў на практыку перарэгiстрацыi. Сапраўды, больш паўплываў цiск беларускай рэлiгiйнай грамадзкасьцi, асаблiва пратэстанцкiх грамадаў. Але, мусiць, i тут гэта не галоўнае. Тут, я думаю, галоўным ёсьць вось такi агульны падыход дзяржаўнай улады да сытуацыi ў Беларусi, якi выплывае з таго, што цяпер трэба максымальна кансалiдаваць беларускае грамадзтва, таму што мiжнародная iзаляцыя ўсё большая, прычым як з Захаду, так i з Усходу, i таму тут у краiне трэба неяк максымальна, паводле магчымасьцi, зрабiць спробу кансалiдаваць грамадзтва вакол кiраўнiцтва краiны, вакол кiраўнiка дзяржавы. Хопiць i палiтычнага падзелу, гэтага дастаткова, а вось нейкi мiжрэлiгiйны, мiжнацыянальны падзел - гэта сёньня не на карысьць уладзе. I вось гэтая спроба Лукашэнкi пайсьцi да каталiкоў, неяк наладзiць зь iмi адносiны, мне падаецца, таксама сьведчыць пра тое, што зараз беларускiя ўлады зацiкаўленыя ў тым, каб на гэтым фронце асаблiвых напружанасьцяў i канфлiктаў у краiне не было".

(Абламейка: ) "А цяпер - прагноз. Валер Карбалевiч толькi што згадаў пра рэвэранс кiраўнiка дзяржавы адносна католiкаў. На Вашую думку, якую эвалюцыю зазнаюць мiжканфэсiйныя дачыненьнi ў Беларусi ў будучым? Цi не зьяўляецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкi ў сьвяткаваньнi 80-годзьдзя кардынала Сьвёнтка i яго абяцаньне пачаць рэгулярна наведваць галоўны касьцёл краiны на Каляды намёкам на нейкае абмежаваньне ролi праваслаўнай царквы ў Беларусi i на, так бы мовiць, адноснае выраўноўваньне статусу цэркваў? Калi ласка, Кастусь Бандарук".

(Бандарук: ) "Па-мойму, нiякага выраўноўваньня статусу цэркваў не адбудзецца. Такi жэст як удзел у сьвяткаваньнi 80-годзьдзя кардынала Сьвёнтка, цi абяцаньне наведваць часьцей рымска-каталiцкiя касьцёлы - гэта толькi жэст, па-мойму ён нiчога не азначае на практыцы, бо ён не зьмяняе сам карэнны падыход Лукашэнкi да розных канфэсiяў. Для яго заўсёды на першым месцы была i будзе РПЦ. Гэты жэст паказвае толькi, што, праўдападобна, якi мiнiмум у блiжэйшыя два гады А.Лукашэнка ня будзе гнявiць цi супрацьпастаўляць сабе нiякую канфэсiю, асаблiва рымска-каталiцкую - бо вядома, што гэта буйная канфэсiя ў Беларусi, гэта некалькi соцень тысячаў выбаршчыкаў, гэта вельмi важная справа".

(Карбалевiч: ) "Я таксама згодзен з тым, што ў блiжэйшы час не памяняецца рэлiгiйная палiтыка дзяржавы, што праваслаўная царква будзе на першым месцы, што яна будзе мець прывiлеяванае становiшча. Але зь iншага боку, ня будзе сваркi, ня будзе штучнага распальваньня канфлiкту i ў адносiнах зь iншымi канфэсiямi. I ўвогуле трэба сказаць, што цяпер у Беларусi няма прыкметаў мiжрэлiгiйнага канфлiкту, i дзякаваць Богу, таму што мiжрэлiгiйныя, мiжнацыянальныя канфлiкты заўсёды больш вострыя, яны цяжэй паддаюцца нейкаму кампрамiсу, чым канфлiкты чыста палiтычныя".

(Абламейка: ) "Я дзякую Валеру Карбалевiчу i Кастусю Бандаруку за ўдзел у сёньняшняй перадачы. Як вы чулi, удзельнiкi абмеркаваньня ня бачаць нiчога надзвычайнага ў нечакана станоўчых вынiках перарэгiстрацыi рэлiгiйных грамадаў у Беларусi, не чакаюць вялiкiх зьменаў у мiжканфэсiйных дачыненьнях i пагаджаюцца з тым, што пэўныя паслабленьнi тлумачацца падрыхтоўкай да прэзыдэнцкiх выбараў 2006 году ды патрэбай кансалiдацыi грамадзтва ва ўмовах зьнешняй iзаляцыi Беларусi".

www.svaboda.org о Сознании Кришны в Минске

Вверх


Цэнтральны суд Менску вынес папярэджаньне старшынi рэлiгiйнай суполкi

[серада, 3 лiстапада 2004, 20:30]

Апараджiта прабху абвiнавацiлi ў тым, што набажэнствы ладзiлiся ў прыватным доме без дазволу ўладаў. Крышнаiты лiчаць, што сёньняшнi прысуд ёсьць пачаткам закрыцьця рэлiгiйнай суполкi.

Судзьдзя Аляксей Бычко два днi разглядаў адмiнiстрацыйны пратакол, складзены iнспэктарам мiлiцыi Цэнтральнага раёну Менску Iгарам Несьцяровiчам. Мiлiцыянт у судзе патлумачыў, што ў прыватным доме на вулiцы Паўлава ён бачыў некалькiх чалавек, якiя сьпявалi песьнi й гралi на, як ён выказаўся, "рэлiгiйных" iнструмэнтах.

Спэцыялiст Менгарвыканкаму Ала Мартынава патлумачыла, што паводле новага закону аб рэлiгii сябры iндуiсцкай суполкi мусяць браць дазвол, каб ладзiць сумесныя набажэнствы ў прыватным доме. Папярэджаньне - найменшае пакараньне, прадугледжанае законам аб масавых мерапрыемствах. Вернiк Сяргей Малахоўскi лiчыць, што гэты судовы працэс над iмi не апошнi.

(Шйамарупа дас: ) "Разумеем, што нас, як нiбыта новы рэлiгiйны рух, хочуць прыбраць з тэрыторыi Беларусi, каб не было канкурэнтаў той асноўнай рэлiгii, якой даюць "зялёнае сьвятло". Гэта адбываецца на карысьць манаполii праваслаўнай царквы, што мае манапольнае права прадстаўляць Бога ў Беларусi - краiне, дзе перамагло раваслаўе".

Сябры мiжнароднай суполкi Сьвядомасьцi Крышны заявiлi Радыё Свабода, што паскардзяцца ў Камiтэт у правах чалавека ААН.

  Любоў Лунёва, Менск

www.svaboda.org о Сознании Кришны в Минске

Вверх


Менская суполка Мiжнароднага таварыства сьвядомасьцi Крышны не прайшла перарэгiстрацыi.

Фармальнай прычынай адмовы стала адсутнасьць дакумэнтаў, якiя тычацца юрыдычнага адрасу. Аднак самi крышнаiты лiчаць, што сталiся ахвярамi рэлiгiйнае дыскрымiнацыi.

Менская суполка крышнаiтаў ужо 12 год месьцiцца ў будынку па вулiцы Паўлава, 11, якi належыць прыватным асобам. Там жа ўвесь гэты час знаходзiўся юрыдычны адрас рэлiгiйнай арганiзацыi. Аднак, калi згодна з новым законам "Аб свабодзе сумленьня i рэлiгiйных арганiзацыях" менскiя крышнаiты распачалi працэдуру перарэгiстрацыi, адмiнiстрацыя Цэнтральнага раёну i Менскi гарвыканкам не дазволiлi зарэгiстраваць юрыдычны адрас па ранейшым месцы. У вынiку рэлiгiйнай арганiзацыi не перарэгiстравалi. Адмову за подпiсам мэра Мiхаiла Паўлава крышнаiты атрымалi ў мiнулую пятнiцу.

Юлiя Дарашкевiч

Наша Нiва 2004-43

www.nn.by о Сознании Кришны в Минске

Вверх


Крышнаіты церпяць ад уладаў

[2003-02-12 20:39:36]

Пасля ўступлення ў дзеянне новага закону “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” са значнымі цяжкасцямі ў дзейнасці сутыкнуліся абшчыны свядомасці Крышны. Аб гэтым гаворыцца ў звароце, накіраваным імі ў СМІ.

У выніку прыняцця закону немагчымым стала правядзенне набажэнстваў, распаўсюджванне літаратуры, правядзенне дабрачынных праграмаў – фактычна ўся статутная дзейнасць аб'яднання абшчын.

Распаўсюджванне кніг можа ажыццяўляцца толькі ў памяшканнях, якія належаць аб'яднанням. Крышнаіты не маюць такіх памяшканняў. Немагчымым стала таксама правядзенне супольных набажэнстваў. Раней яны адбываліся ў прыватным доме пры ўдзеле ад 50 да 200 чалавек, якія вызнаюць індуізм і з'яўляюцца грамадзянамі розных краінаў. У многіх краінах свету рэалізуецца і падтрымліваецца ўрадамі дабрачынная праграма “Ежа жыцця” па зборы ахвяраванняў, прыгатаванні і бясплатнай раздачы вегетарыянскіх абедаў. У Беларусі гэта праграма не можа быць ажыццяўлена з-за немагчымасці зняць у арэнду сталовую.

Крышнаіты пазбаўлены права запрасіць у Беларусь духоўных настаўнікаў-грамадзянаў іншых краін. Такое права мае толькі аб'яднанне абшчын. Але каб зарэгістраваць аб'яднанне, неабходна мець 10 абшчынаў, а на сённяшні дзень у Беларусі дзейнічаюць толькі 7. Пры гэтым рэгістрацыя новых адзінак сутыкаецца з перашкодамі. Вернікам пагражаюць звальненнем з працы, псіхіятрычнай лякарней. Паводле інфармацыі сябраў абшчыны, пасля ўступлення ў дзеянне нованга закону пачасціліся затрыманні распаўсюдвальнікаў крышнаіцкай літаратуры.

Паводле словаў члена абшчыны С. Малахоўскага, “Мы знаходзімся ў складзе Міжнароднага таварытсва, і ні ў якай іншай краіне прыхільнікі руху свядомасці Крышны не сутыкаюцца з такімі перашкодамі. На нашу думку, дзеянні ўладаў па стварэнню перавагаў для адной рэлігійнай традыцыі садзейнічаюць узнікненню міжрэлігійнай розні, росту напружанасці, дыскрэдытацыі ўлады.”

barcnews.org

Новы закон аб рэлігіі надзвычай ускладніў дзейнасьць крышнаітаў

[05/02/2003]


Пасьля таго як набраў моц новы закон “Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях”“уся статутная дзейнасьць супольнасьцяў Крышны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па-за законам”. Пра гэта гаворыцца ў звароце, зь якім выступілі прадстаўнікі супольнасьцяў Крышны Сяргей Малахоўскі, Аляксандар Карзоў і Андрэй Зубко. Свой зварот яны накіравалі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, урад і парлямэнт Беларусі, а таксама ў праваабарончыя арганізацыі і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, акрэдытаваныя ў Менску.

Апошнім часам, адзначаецца ў дакумэнце, узьніклі праблемы пры ажыцьцяўленьні асноўных накірункаў у дзейнасьці ўсіх супольнасьцяў Крышны – па распаўсюду рэлігійнае літаратуры, ухваленьню сьвятых імёнаў Бога (Хары, Крышна, Рама) і раздачы асьвячонай ежы. Напрыклад, распаўсюд кніг, згодна новаму закону, можа ажыцьцяўляцца толькі ў памяшканьнях, якія належаць рэлігійнай арганізацыі на правох уласнасьці, ці ў месцах, вызначаных мясцовымі органамі. Аднак праз адсутнасьць уласных памяшканьняў і адмаўленьня ўладаў вызначыць месцы для крышнаітаў распаўсюджваць кнігі і зьбіраць ахвяраваньні, вернікі мусяць рабіць гэта па вуліцах. За гэта іх затрымлівае міліцыя, складае пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях. У выніку, адзначаецца ў звароце, “супольнасьці знаходзяцца пад пагрозаю вынясеньня і прыпыненьня дзейнасьці з пэрспэктываю далейшага закрыцьця”.

Рэгістрацыя ў Беларусі новых супольнасьцяў, паведамляюць аўтары звароту, “сутыкаецца з непераадольнымі перашкодамі”: акрамя таго, вернікам “пагражаюць звальненьнем з працы і псыхіятрычным шпіталем”. У сувязі з немагчымасьцю рэгістрацыі аб’яднаньня супольнасьцяў узьнікла праблема запрашэньня ў Беларусь духоўных настаўнікаў – грамадзянаў іншых краінаў.

Прадстаўнікі супольнасьцяў Крышны выказваюць надзею “на дапамогу ўсіх разумных і праведных людзей, абарону з боку праваабарончых арганізацыяў розных краінаў”.

Камэнтуючы па просьбе БелаПАН гэты зварот, Сяргей Малахоўскі заявіў: “Мы недаспадобы ўладам толькі за тое, што існуем. Ні ў якой іншай дэмакратычнай краіне пасьлядоўнікі руху Крышны не сустракаюць столькі перашкодаў на сваім шляху. За пэрыяд існаваньня руху з сярэдзіны 80-х гадоў усе вернікі вызваліліся ад шкодных звычак, атрымалі духоўную адукацыю, захоўваюць рэлігійныя запаветы і законы дзяржавы. Многія зь іх гатовыя ўдзельнічаць у добраахвотных праграмах. На нашу думку, дзеяньні ўладаў па стварэньні перавагаў для адной рэлігійнай традыцыі садзейнічаюць узьнікненьню міжрэлігійнай варожасьці, росту напружанасьці, дыскрэдытацыі ўлады, страты павагі да нашай краіны на міжнароднай арэне”.

www.charter97.org

www.charter97.org о Сознании Кришны в Минске

Вверх


Беларускім крышнаітам адмоўлена ў рэгістрацыі.

[21 кастрычніка 2002 г.]


18 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну г. Менску адмовіў у рэгістрацыі Цэнтру грамадаў сьвядомасьці Крышны. Прычынай адмовы стаў нібыта няслушна аформлены юрыдычны адрас цэнтру. Лідэры крышнаітаў называюць гэтае судовае рашэньне несправядлівым і палітычна матываваным.

Паводле новага закону, крышнаіты маюць нязначныя шанцы на рэгістрацыю свайго цэнтру. Бо гэтая канфэсія дзейнічае ў Беларусі менш за 20 гадоў. Крышнаіты рыхтуюцца да дзейнасьці ў паўпадпольных умовах.

 

Паводле Радыё Свабода
Iнфармацыйны аддзел ПЦ "Вясна"

www.spring96.org о Сознании Кришны в Минске

Вверх


У Беларусі працягваецца рэлігійны пераслед: беларускім суполкам Свядомасці Крышны незаконна і беспадстаўна адмовілі ў праве
стварыць рэлігійнае аб’яднанне.

[14 жніўня 2002 г.]
9 жніўня шэраг беларускіх суполак Свядомасці Крышны былі вымушаныя звярнуцца ў суд Цэнтральнага раёнаг. Мінска з патрабаваннем абавязаць Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў зарэгістраваць рэспубліканскае аб’яднанне вернікаў гэтай канфесіі.
Беларускія крышнаіты лічаць, што адмова ў рэгістрацыі іх арганізацыі з’яўляецца незаконнай і неабгрунтаванай. У прыватнасці, да беларускіх прыхільнікаў Свядомасці Крышны прад’яўдяюць патрабаванні згодна з новым законам аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў. Але гэты закон яшчэ не дзейнічае, бо ён не быў зацьверджаны Саветам Рэспублікі і не падпісаны Прэзідэнтам. Службовыя асобы Камітэта па справах рэлігіяў (старшыня Буко, загадчык аддзела рэлігіяў Калінаў) прымушаюць заснавальнікаў новага аб’яднання закладаць у статут нормы, якія абмяжоўваюць правы вернікаў і не адпавядаюць
дзеючаму заканадаўству. Напрыклад, іх прымушаюць зацьвердзіць у статуце, што аб’яднанне можа дзейнічаць тольукі пры наяўнасці ў сваім складзе не меней за 10 зарэгістраваных мясцовых суполак, кожная якая павінная налічваць не меней за 20 чалавек. Дадзенае патрабаванне відавочна грунтуецца на новым законапраекце, паколькі ў дзеючым законе аб вераывызнанні падобнай нормы няма.
Да таго ж Камітэт па справах рэлігіяў па незразумелых прычынах адмаўляецца прызнаваць сапраўднасць юрыдычнай адрэсы аб’яднання Свядомасці Крышны, якая была афіцыйна і законна выдадзеная гэтай рэлігійнай арганізацыі адміністрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Відавочна, што рэгіструючы орган адносіцца да рэгістрацыі крышнаітаў перадузята і занадта строга. За юрыдычна неабгрунтаванымі патрабаваннямі схаванае простае імкненне не дапусціць існавання ў краіне легальнага аб’яднання Свядомасці Крышны. Гэта даволі дзіўна, бо мясцовыя суполкі крышнаітаў ужо колькі год зарэгістраваныя і дзейнічаюць у некалькіх месцах Беларусі.
Як адзначана ў прэсавым рэлізе мінскай суполкі Свядомасці Крышны, гэта не першы выпадак, калі дзяржава выкарыстоўвае ў барацьбе супраць гэтай канфесіі відавочна незаконныя мэтады. Вось ужо 3 гады беларускія крышнаіты пазбаўлены магчымасці мець зносіны са сваімі замежнымі адзінаверцамі., паколькі правам запрашаць у Беларусь замежных святароў валодае толькі зарэгістраванае рэспубліканскае аб’яднанне. 10 траўня 2001 г. Беларускія крышнаіты падалі ўсе неабходныя дакументы для рэгістрацыі такога аб’яднання, але на працягу 14 месяцаў яны былі вымушаныя выпраўляць гэтыя дакументы ў адпаведнасці з неабгрунтаванымі прэтэнзіямі Камітэта па справах рэлігіяў. Кіраўніцтва камітэту выкарыстоўвала стары бюракратычны крок: калі на законных падставах адмовіць нельга (паколькі гэта незаконна), то трэба цягнуць час, здзеквацца над вернікамі. І гэта пры тым, што для вырашэння гэтага пытання заканадаўства дае камітэту не болей за месяц.
У гэтай сітуацыі беларускія крышнаіты былі вымушаныя звярнуцца ў суд, з патрабаваннем прымусць Камітэт па справах рэлігіяў даць у рэшце рэшт альбо пазітыўны, альбо негатыўны адказ па гэтым пытанні. 4 ліпеня суд падтрымаў патрабаванні крышнаіцкіх суполак і абавязаў рэгіструючы орган даць канчатковы адказ. Натуральна, што ён быў адмоўны. Паказальна, што нават для атрымання адмовы вернікам трэба было судзіцца. Зараз іх чакае новы тур судовага разбяральніцтва, па абскарджанні гэтай адмовы.
Апошнім часам пытанне свабоды веравызнання апынулася ў цэнтры грамадскай увагі. У значнай ступені гэта было выкліканае планаванымі зменамі ў закон аб веравызнанні. Аўтары новага закона, які можа набыць моц ужо ўвосень, кажуць, што ягоны жорсткі змест не будзе падставай для рэлігійнага пераследу. Аднак сумны досвед рэгістрацыі грамады Свядомасці Крышны разбурэнне праваслаўнай царквы ў мястэчку Пагранічны, адміністратыўны пераслед вернікаў індуісцкай канфесіі – усё гэта сведчыць пра адсутнасць у краіне нармальнай і дэмакратычнай дзяржаўна-царкоўнай палітыкі

Iнфармацыйны аддзел ПЦ «Вясна»


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Hosted by uCoz